Пасьля некалькіх год цяжарнай службы Міхал выбіваецца на некаторы лепшы шлях:
Яму уважыў пан лясьнічы… |
За гаспадарку „ненарокам“ прымаецца Міхал на новым месцы.
Каня, кароўку расстараўся, |
Антось, нежанаты брат Міхала, такі-ж безьзямельны, як і сам Міхал, заўзяты пястун дзяцей, добры таварыш іх пацех, „цягнуў ярэмца хлебароба“.
Навакол Міхала і Антося стаяць другія члены сямейкі лясьніка: маці — Ганна, вечна занятая „то каля печы, то на полі“ („Жыцьцё жаночае такое“), і дзеці, Уладзік, Алесь, Костусь, Юзік і Ганна.
Ня ўсьпеў Міхал з сваёй сям‘ёю |
як заклікае яго к сабе лясьнічы і дае загад:
...Ну, чалавеча, |
У Парэччы, у балоце, у зруйнаванай гаспадарцы пачалося новае жыцьцё. Прад намі ў поэме разьвінаецца малюнак гэтага працоўнага жыцьця і яго вялікія і меншыя здарэньні: пажар хаты і жыцьцё каля зямлянкі, будова новага памяшканьня, узгадаваньне і пацехі дзяцей („Дзядзька-кухар“, „Дзедаў човен“), пачатак вучаньня і прыезд настаўніка —