У паноў свае клясавыя інтарэсы; яны чужыя і духоўна беларускаму хлопу. Яны гавораць між сабой на польскай мове і ідэалізуюць Польшчу.
Ешчэ Польска ня згінэла |
зачынае пан равізовы на банкеце… У думках паноў ўстае ня проста Польска, а Польска XVIII ст. з яе рэжымам панскай охлёкратыі, бо іншай новай Польскі, дзе быў-бы гаспадаром працоўны народ, паны ня могуць сабе і ўявіць.
Цяжар становішча працоўнага люду павялічваецца ўяўленьнем іх бяспраўнасьці і немагчымасьці цягацца з панам і абараняць сябе ад зьдзекаў і ўціску пры дапамозе закону.
І крыўда ў тым, мае вы людзі: |
Відавочна адчыняецца перад вачыма працоўных і праўдзівы характар, як быццам па-за клясавай улады цара…
— Ото разгон і шыр якая, — |
разважае сам з сабою дзядзька па дарозе ў Вільню, калі ён едзе зайцам у цягніку.
Зірнеш — ня згледзіш канца-краю. |