Зямля ня зьменіць і ня здрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасьць волі, дасьць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх ня кіне,
Зямля—аснова усёй айчыне.
|}
Але запытаньне: якая зямля?
Міхал у часе вандраваньня |
Ужо даўно ў Міхала злажылася ідэя, што адзіны шлях да збавеньня, гэта — уласная зямля. Асабліва моцна ўскалыхнула яго, „усё ўверх дном перавярнула“ сьмерць старога лясьнічага.
І тут у першы раз Міхала |
Гэта думка — аснова ўсёй поэмы. На гэтай аснове мы можам растлумачыць і самы загаловак поэмы: „Новая зямля“ прадстаўляецца перш-на-перш, як уласная зямля.
Няма зямлі сваёй і хаты, |
І вось Міхал стаў капіць грошы, патрэбныя для пакупкі зямлі… У канцы канцоў зямля была прыгледжана