ў Хадыкі ў Заблоньні і куплена. Каб аформіць пакупку, дзядзька і езьдзіць зайцам у Вільню.
Міхалу не ўдалося гаспадарыць на новай зямлі. У хуткім часе пасьля пакупкі ён з хварэў і памірае. Апошнімі яго словамі — наказам свайму брату — былі словы:
Зямля, зямля, туды, туды, брат, |
Зьяўляецца пытаньне: ці гэта ёсьць „новы лад“ і ці гэта значыцца „жыць нанова“?
У сваіх імкненьнях да ўласнай зямлі Міхал, як відаць, трымаецца зусім буржуазнай ідэолёгіі і ідэалізуе прыватную ўласнасьць.
Яго ідэал выйсьці ў шляхту, стаць такім-жа панам, як і лясьнічы.
Ідзе Міхал — прад ім сяліба, |
Агулам кажучы, увесь думанастрой і ўвесь уклад жыцьця герояў поэмы адмечаны дробна-буржуазнымі рысамі. Дробна-буржуазным прадстаўляецца агульны сьветапогляд Міхала і Антося, у дробна-буржуазнай абстаноўцы выхоўваюцца дзеці, і тыя радасьці, якія час-ад-часу выпадаюць на долю сямейкі, увы! — зусім дробна-буржуазныя радасьці. І навокал у гушчы лясьнікоў і сялян кіпіць дробна-буржуазная стыхія. Індывідуалізм, як адзнака, якая найбольш характарызуе істоту буржуазнага ўкладу, эгоістычных