Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА АЎТАРА.

Сабраныя ў гэтым сшытку артыкулы і заўвагі друкаваліся ад 1923 па 1925 г. на старонках часопісі „Полымя“ і зборнікаў „Якуб Колас у літаратурнай крытыцы“, „Янка Купала ў літаратурнай крытыцы“ і „Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы“.

З артыкулаў, напісаных аўтарам, у гэты зборнік увайшлі больш значныя артыкулы і нарысы літаратурна-крытычнага зьместу, аб якіх можна думаць, што яны ня страцяць свайго значэньня і пасьля часу, у якім яны ўпяршыню былі выдрукаваны.

Проблема вытрыманай марксыцкай літаратурнай крытыкі зьяўляецца ўсё яшчэ неразьвязанай проблемай сучаснасьці, і з погляду гэтай крытыкі літаратурна-крытычныя экскурсы аўтара павінны мець недахопы.

Аднак, уяўленьне пільнай патрэбы разьвіцьця беларускай літаратурнай крытыкі, якая толькі што нараджаецца, дае аўтару магчымасьць думаць, што паасобны зборнік яго артыкулаў з галіны літаратурнай крытыкі можа быць карысным.