бург, 1913 г.). Другі „Абеглы саманарыс жыцьця“ поэты зьявіўся праз 10 год пасьля першай аўтобіографіі, — у зборніку, які быў выданы ў 1923 годзе Інстытутам Беларускай Культуры на дзень пятнаццацёхгадовага юбілею яго літаратурнай працы. Аўтобіографічныя даныя знойдзем таксама і ў анкетах Гартнага.
Гэтыя аўтобіографіі даюць каштоўны матэрыял для абрысоўкі жыцьцёвага шляху пісьменьніка.
З другога боку, самыя літаратурныя творы Ц. Гартнага даюць шмат чаго для яго біографіі. З боку аўтобіографічнага зьместу гэтыя творы ў межах беларускай літаратуры стаяць побач з творамі Якуба Коласа.
„Я — адзіны сын: бедных мужыкоў з м. Капыля, быўшых мяшчан“, пісаў Цішка Гартны ў ранейшай сваёй аўтобіографіі[1].
Мястэчка Капыль, якое зрабілася ў часе рэволюцыі горадам, — тыповае беларускае мястэчка Случчыны.
Зьміцер Тодаравіч Жылуновіч — вось уласнае імя і прозьвішча поэты.
Бацькі пісьменьніка, якія, з тэй прычыны, што ня выкупілі зямлі, падпалі „пад воласьць“, былі безьзямельнымі сялянамі і, ня маючы ні каня, ні каровы, ні поля, прымушаны былі займацца чорнаю працай. Бацька быў грабаром. Час нараджэньня поэты — 23 кастрычніка 1887 г., — прыпаў якраз на пару, калі ў хаце пераходзілі ад цяжкое падзёншчыны на нудную амаль дарэмную „зьдзельшчыну“. Пабочны заработак давалі кросны. Калі нарадзіўся хлопец, бацька толькі што вярнуўся з Палесься, дзе капаў канавы ў падрадчыка, маці — кончыла выбіраць бульбу. „Да аднаго варстата, на якім рабіў
- ↑ „Маладая Беларусь“, сэр. I, сш. 2, стар. 12.