небудзь вучылішча адчынілі ў Капылі!“[1] 7). Урэшце, у 1902 годзе, у мястэчку Капылі адчынілі двухклясавае вучылішча. Пятнацпацігадовы хлопец трапіў у трэцяе аддзяленьне. „Пайшоў“, як ён сам сьведчыць „першым“.
Прага да вучэньня захапіла здольнага хлопца. Новы, дагэтуль нябачаны кругавід адкрыўся перад ім. Ён пачаў прагавіта адным з першых чытаць кніжкі з бібліотэкі вучылішча.
Шмат якія таварышы Гартнага павыходзілі з трэцяга аддзяленьня, а ён намерыўся абавязкова вучылішча скончыць. Але колькі давялося выцерпець за гады навукі! Даволі было самай малой драбніцы, каб у хаце пачыналася сварка і доўга ня сходзіла гаркота з душы, доўга не супакойвалася ўзрушанае сэрца: „Яшчэ крычыць! — гаварыў бацька. — Замест падзякі за тое, што кармілі і адзяем — вун што ад сына маем!“ Ня было выхаду з гэтага кругу: магнэсавая цяга вяла да навукі, але разам з тым трэба было дапамагаць бацьком у іх цяжкой барацьбе за жыцьцё“[2].
Побач з навукай, аўтар займаўся і пастухоўствам. Аднак, прага да навукі брала сваё.
„Пасучы, я бясьпергстанку чытаў“, піша Гартны ў „Абеглым саманарысе жыцьця“. Меў надзвычайную цягу да чытаньня. Таварыш мой, старшы гадамі, Хведар Чарнушэвіч, даваў мне кніжкі з бібліотэкі соцыял-дэмократаў Капыльскае організацыі. Хведар сам быў соцыял-дэмократам. Ён, гонячы каровы з поля, казаў мне розныя вершы, больш Некрасава. „Дедушка“ і „Железная дорога“ Некрасава да таго ўплылі ва мяне, што я перапісаў іх, прысядаючы каля пянчукоў, і завучыў напамяць“[3].
- ↑ Л. М. Клейнборт. „Молодая Белоруссия“, Менск, стар. 229—230.
- ↑ Там-сама, стар. 230.
- ↑ Там-сама, стар. 230.