псэўдонім „Гартнага“, — і з гэтым псэўдонімам злучаецца яснае ўсьведамленьне сваёй сілы нязломнай:
Не здавайся, гарбар, Песьню вольную пей Бо дзе сіла жыве, |
У абставінах працы гарбара закладаецца моцная падваліна для сформаваньня работніцка-пролетарскага настрою пісьменьніка.
„Новая абстаноўка“, піша Гартны, адыграла ў маім разьвіцьці значную ролю. Я адчуў сябе пролетарам-творцаю, творцаю скарбаў, якому многія абавязаны, але чыё жыцьцё — барацьба. Праца, да якой я далучаўся, была жахлівай дзеля тых умоў, у якіх мне прыходзілася работаць у розных месцах і ў розныя годы… Але яна з першых крокаў здалася мне маім прызначэньнем. Я адразу ўбачыў у процэсе яе шмат таго хараства, якое чакае свайго сьпявакі. З аднаго боку — чад, дзёгаць, смрод, засуканыя да плеч мускулістыя рукі работнікаў, з другога — сонца за сьцяной, прасторы чыстае паветра, — усе гэтыя контрасты, контрасты двух сьветаў, далі мне матэрыял для вершаў з першых жа крокаў работы. Ня гледзячы на тое, што рэволюцыйная чыннасьць ужо адымала ў мяне ўвесь час пасьля работы, я знаходзіў час весьці „Дзеньнік гарбара“ і пісаць
- ↑ „Pieśni“, стар. 4.