апавяданьні і вершы з жыцьця рабочых“[1]. Разам з гэтым адбываецца літараратурнае самавызначэньне поэты.
А потым перад ім адкрываецца больш прасторны шлях профэсыянальнай і грамадзкай чыннасьці.
Прачытаем, што кажа пісьменьнік у сваім „Абеглым саманарысе жыцьця“:
Стаўшы рабочым, я хутка вясною 1906 г. прайшоў у камітэт капыльскае організацыі с.-д., працуючы старанна сярод капыльскае моладзі… і пішучы вершы, апавяданьні парасійску. Між работы прабаваў паступіць (1906 г.) у настаўніцкую сэмінарыю. Не прынялі з-за „неблагонадежности“. Вершы я чытаў таварышом дома і ў майстэрні. Тыя хвалілі і падымалі ва мне дух. Але мяне ўсё не здавальняла штосьці. Не здавальняла датуль, пакуль у 1908 годзе я не напаў на „Нашу Ніву“. Газэта на сваёй мове была для мяне вынаходкаю. Прачытаныя ў ёй вершы мігам абудзілі ва мне цягу да пісаньня пабеларуску; я сеў і напісаў першы верш, які ў студзені 1909 году быў надрукаваны пад назваю „Бяздольны“ і прысьвеціў яго Янку Купалу.
Цяжка жыць бяз долі |
Так я стаў пісаць пабеларуску. Але пісаньне мяне не здавальняла: мяне захапіла цалкам ідэя адраджэньня Беларусі. У 1909 годзе, у ліпні, я паехаў ў Вільню, у рэдакцыю „Нашай Нівы“, каб угледзець тых людзей, якія сталі ў кірунку беларускага руху, а з Вільні пусьціўся ў вандроўку па Беларусі, аб‘яжджаючы гарады і мястэчкі з дапамогаю рабочых-гарбароў. Вандруючы з 1909 г. па 1912 г. па Беларусі, я пісаў вершы, прозу і корэсподэнцыі ў дарозе, у вагонах, на вакзалах, у цесных і брудных камор-
- ↑ Л. М. Клейнборт. „Молодая Белоруссия“, стар. 237.