падзеі роману, адзначаецца Ленскім расстрэлам і ўзмацненьнем політычнай рэакцыі, з аднаго боку, забастоўкамі і ажыўленьнем рэволюцыйнага руху, — з другога. Працуючы на заводах ды фабрыках, жывучы ў буйных гарадох, Рыгор „да каплі зьнішчыў веру ў мірнае паляпшэньне жыцьця і стаў заядлым няўтомным змагальнікам“…[1]. Калі першая квадра выяўляе яго проста, як сьвядомага, прасякнутага імкненьнем да свабоды чалавекам, дык у другой мы бачым ужо вобраз праўдзівага рэволюныянэра, для якога рэволюцыя становіць сэнс жыцьця ды чыннасьці.
Пачуцьцё свабоды, характарна ўжо для першых настрояў беларускага поэты рабочага. І ўжо сярод вершаў, надрукаваных у 1912 г. на старонках „Маладой Беларусі“ і ў зборніку „Pieśni“ ён выражае гэта пачуцьцё ў вершы „Свабода“.
Я ўбачыў яе ваддалёк, Я ўбачыў яе і ўзгарэў, як агонь, „Не ўцякай ты, багіня красы, |
З пачуцьцём свабоды песна злучана замілаваньне да рэволюцыі, да рэволюцыйнага змаганьня, і вось поэта кажа:
Ў буры, у навальніцы, |
- ↑ „На перагібе“, стар. 55.
- ↑ „Pieśni“, стар, 32.