Ужо адчуваліся „пярэдадні“ рэволюцыі. „Чырвоны золак“ выступаў у змроку дарэволюцыйнай ночы.
Стуліўся змрок ў глухіх куткох, |
Набліжаўся дзень нябывалага ў сусьветнай гісторыі рэволюцыйнага абуджэньня шырокіх народных мас.
У лютаўскім політычным перавароце Гартны прымае ўдзел, як член петраградзкага савету ад беларускіх нацыянальна-рэволюцыйных організацый. На конфэрэнцыі Бел. Соц. Грамады ён быў абраны за прадстаўніка ЦК у Петраградзе дзе організаваў пецярбурскаю організацыю з 300 рабочых-беларусоў Пуцілаўскага, Бальтыцкага, Неўскага суднабудаўнічага заводу, з Арсэналю ды інш. На сэсіі Беларускай рады ў Менску прымаў удзел, як прадстаўнік Беларускай Соцыялістычнай Грамады. Ад яе-ж ён абіраецца прадстаўніком У Дэмократычную Нараду і ў Прадпарлямант. Таксама ён зьяўляецца членам беларускіх організацый у Менску, з якіх, аднак, выходзіць на другой сэсіі Рады гэтых організацый у першых чыслах кастрычніка 1917 г.
Вялікі Кастрычнікавы пераварот, да якога Гартны быў падрыхтаваны ўсім папярэднім ходам свайго грамадзка-політычнага разьвіцьця, дае новы магутны імпульс яго кіпучай рэволюцыйнай чыннасьці.
Спачатку 1918 году ён пачаў працаваць ў Беларускім Нацыянальным Камісарыяце ў Маскве, дзе
- ↑ „Песьні працы і змаганьня“, стар. 31.