зямельле вымушала займацца „чорнаю“ працаю рабочага. Гэта — тая група вясковага насельніцтва, якая бліжэй за ўсе іншыя вясковыя групы стаіць да гарадзкой рабочай масы, — да фабрычна-заводзкага пролетарыяту. З гэтага вясковага пласту выходзіць той матэрыял, з якога пераважна формуецца гарадзкая работніцкая маса. Наймовая праца вясковага пастуха зьяўляецца першым этапам соцыяльнага аформленьня будучага рэволюцыянэра-поэты. Далей ідзе пераход да цяжкой суровай працы тыпова-беларускага местачковага работніка-гарбара. Заканчэньнем арабочваньня і адпаведнага яму апролетарызаваньня выходца з безьзямельнага сялянства зьяўляецца праца на фабрыках ды заводах у Рызе і Пецярбурзе: Цішка Гартны — адзін з нялічных беларускіх пісьменьнікаў, якія маюць уласнае дасьведчаньне фабрычнай працы ў буйных цэнтрах фабрычнай прамысловасьці.
Пахаджэньне з безьзямельнага сялянства і праца ў майстэрні ды на заводах вызначыла асноўны кірунак літаратурнай творчасьці Ц. Гартнага, як лепшага правадніка ў беларускай літаратуры ідэй фабрычнага пролетарыяту, злучанага ў рэволюцыйным змаганьні з незаможным сялянствам. Кідаецца пры гэтым у вочы надзвычайная інтэлектуальная рознастайчасьць Гартнага пры надзвычайнай напружнасьці яго волюнтатыўнай сілы.
Наўрад ці знойдзецца ў межах нашай літаратуры больш рознастайна таленавітая натура, чым наш першы пролетарскі пісьменьнік. Поэта і прозаік, літаратурны крытык і рэдактар, публіцысты і драматург, апісальнік прыроды і быту і колёрытны апавядальнік-псыхолёгісты, фэльетоністы і дапісчык, — адным словам, не знайсьці такой галіны літаратурнай творчасьці, якая ні была-б прадстаўлена ў працах Гартнага. Об‘ектыўна кажучы, гэта багацьце