У ВАСТРОЗЕ
Гляджу праз вакно з густой кратай — Там сьнегу багата, багата; Там шэрае неба застыла І сьнег мяце, сыпець, штурмуе…
Як сэрца за шчасьцем сумуе. Як воля мне дорага, міла, — Хоць там за вакном з густой кратай Так сьнегу багата, багата…