ПРАБУДЖЭНЬНЕ.
Вецер у сьцяну ночы злой задрагаў. Вецер зьдзмухануў пыл начны са сцягаў. Певень запяяў. Дзень сабраў ўсе росы. Гук загаманіў гудам шматгалосым.
Выклікала з пушч сонца залатое На абшары ніў вечна маладое, Чырваньню яно зацьвіло яскрава — Хто праснуўся, тым барацьба і слава.