Калісь на сонца я глядзеў.
Я сьмелы сонцам быць хацеў.
Каб зьнішчыць путы злых начэй.
І сьлёзы паплылі з вачэй;
І плямы чорныя іржой
Ляглі на неба, на людзей…
І зжахануўся я ў час той.
Жыцьцё, людзей хачу любіць, —
Хай сонца на мяне глядзіць,
Як путы рву я барацьбой!
|