Старонка:На ростані (1924).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Нам да спадобы чэрпаць веду
Гісторыі з пажоўклых кніг;
З рукопісаў пра быт прадзедаў
Даведацца, што сьведчыць мніх;

Прыемна нам дзядоў надзеі,
Іх тайны думы адзначаць,
Вялікія у прошлым дзеі,
Дзе й як змагалась наша раць;

Шануем мы бацькоў імёны:
Навука й прыклад нам яны;
І помнім мы і веча звоны,
І вольнасьць роднай стараны;

І на‘т мамэнты заняпаду
— У мінулым сумныя лісты —
Распазнаваць наc вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў сьвяты; —

Але нам будуць ўсё-ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот,
З надзеяй ў шчаснасьць дзён сьвятлейшых,
Устане збуджаны народ.

Ня відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы ў Беларусі
Жыве й змагае жыцьця жах.

І можа толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцьця ня б‘е крыніца,
Хто сьпіць і здолець нѐдуж сон.

|}