Людзкая жорсткая рука
Іх, далікатных, ў поўным квету,
Там, дзе прастор, палі й рака,
Сабрала рупна да букету.
І на маім стале зямлі
Краса, найвышшая аздоба,
Яны цьвілі і адцьвілі —
І тайнай іх была жалоба.
Ў самотнасьць невясёлых дзён
Яны ўвівалі лятуценьні
І згадкі лёгкія, як сон,
Аб сонца радасным праменьні.
І раніц звонкіх галасы,
І чуласьць ветра нязвычайна,
І хараство густой расы,
Прачыстай валадалі тайнай.
І не дазнаў ніхто-б яе,
Калі-б ня гэты пах сьмяротны,
Што, бы кадзільны дым, ўстае
Такі тужлівы і маркотны…
|}
НА ПЯРЭДАДНІ. Ружовая стужка на ўсходзе, Халодныя, сьветлыя росы; |