Старонка:На ростані (1924).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Мяцеліцы ў жмут паспляталі
Без падзяленьня ночы й дні;
І брудна-жоўтай плямай сталі
Сьвятло й электрыкі вагні.

І нецьвярозы і распусны
Забыўся я тваё імя,
І не адны галубіў вусны,
І не з аднэй схадзіўся я.

Хоць праўда (можа й прыпадкова),
Устаюць няясна інады,
Як скарбы патаемных сховаў,
Даўно забытыя гады.

Мільгне праз хмельныя туманы
Жыцьця разбаенага сказ, —
І моладасьць, і сны, і раны,
І kюбы, любы твой абраз.

І нагадаю маліцьвенна,
У спасеньне ўверыўшы сваё: —
Твае блакітнасьці нязьменны,
Нязьменна хараство тваё!

|}


КАХАНЬНЕ.

Зьявілася; і чую сіл крыніцу,
І думы нязвычайныя мае —
То боль жыцьця, то лёгкасьць сьмерці сьніцца,
І сэрца незнаёмае пяе.

Яна-ж красой варожыць, чараўніца:
Як гады, віснуць косы з плеч яе,
А вочы з-пад павек — з-за хмар зарніца,
І тайнасьць складак вопраткі заве.