Быццам ветрык, збудзіліся згадкі,
У жыце ветрык драмаўшы між хваль;
Закружыліся лёгка бяз звадкі
І памкнулі ў блакітную даль.
Стала дзіўна, што годы так шпарка
Прашумелі, бы ў восень лісты
Жоўтым лісьцем, алеямі парку
І ляглі, як смуга на бары.
Нагадалася даўная казка…
Збаеў нехта да рэшты яе.
Але з попелу дзён кволай ласкай
Пах мінуўшчыны мілай ўстае.
Нібы сонцам зямля пасьля буры,
Я асьвечан маім пачуцьцём.
Нікне хмарнасьць на твару панурым,
І вясёлкай я зьвязан з жыцьцём.
Як вясеньняе раньне бяз суму,
Далікатны настрой агарнуў…
А ўсяго: — твае вочы між тлуму
І той стан, мне здалося, мільгнуў.
|}
СКАЖЫ! Гэтых вочак ясны сьвет, Як русалка, ўся яна |