Гэта старонка не была вычытаная
На могілках ўдыхаю цішу,
Адзін жывы паміж крыжоў,
А смутак дзіўны сэрца крышыць,
Бяз назвы смутак і бяз слоў…
І раптам стала зразумела,
Што моладасьць прайшла мая,
Што я астыў, калісьці сьмелы,
Калісьць гарачы, яркі я.
Стаю разважны і халодны,
Як сутуняючая даль.
І толькі сум сябруе згодна,
І толькі жаль, балюча й жаль.
Вось крыж і новыя балясы,
Грудок, абложаны дзярном…
Бязьлітасная процьма часу,
Ня я — пад тым крыжом!
|}
Душа мая тужлівая Ёй сьніцца неба іннае, І нешта патаённае |