Старонка:На ростані (1924).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Мае сэрца поўна любасьці
Да радзімае мае,
Паміж тлумам у загубнасьці
Песьні помняцца твае.

І калі лучыць нягодная
Доля згінуць ў чужыне,
Ня ўздыхне душа ніводная,
Не ўспамяне пра мяне.

Толькі ты згаворыш пацеры
Над нядоляю маёй,
Толькі вочы мае мацеры
Затуманяцца сьлязой.

|}


МАТЫЛІ.

Помню — хлопчыкам маленькім
Падабаў я зелень ніў
І на пожні, каля рэчкі,
Матылёў лавіць любіў.
Так у гульнях і забавах
Дзень за дзень міналі ўсьлед,
Ды у ночку на Купальле
Ў лес шукаць бег агняквет.

А цяпер, калі шукаю
Праўды, шчасьця для людцоў,
Ці ня тое-ж дзіцянё я,
Што лавіла матылёў?


ПАМЯЦІ П. ШЭЛІ.

Маё жыцьцё паклаў на шалі,
А будучына — цёмны лес. —
Згадаўся думцы кволы Шэлі,
Ягоны сьветласьпеўны лёс…