да
Чуць за плячыма пару крыльляў
І сіл ня мець зрабіць узмах…
О, боль, сьмяротны боль бяссільля!
О, жах бясплодзтва, бляды жах!
|}
На дубец ускочыў конна:
— „Косю, косю, стой-жа стой!
Вось ўдаўся конь ня сонны —
Не пастоіць пада мной“.
Хлопчык строіцца ў дарогу.
— „Ты-ж куды? — „Далёка проч!“
І, махнуўшы пугай строга,
Шпарка ён імчыцца, ўскоч.
Ах, свавольнік, мой патвора,
Бегай, сьмейся і гуляй.
Не дакучаю дакорам —
З год дзіцячых карыстай.
Што-ж, жывучы потым ў сьвеце,
Нагадаецца якраз,
Як скакаў к далёкай мэце
На дубцы вярхом пад час…
|
Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна.
Душа-ж сумна̀, бы штосьці шкода,
А думка за аднэй адна: —
У тваім жыцьці яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.
|