Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

— Ня трэба рукі, — хрыпла шэпча й няня, а сама баіцца ўзяць. — Што вы выдумалі, вы яшчэ будзеце жыць.

— Не, не мані… — і дастаець з-пад падушкі два срэбраныя рублі.

— Ня трэба мне… Нашто вы мне даіцё?!

— Ня дуры, няня… бяры. Дай піць…

— Ну, схаваю, але аддам, як устанеце на ногі.

— І падае вады. Налівае з графіна, і графін барабаніць аб шклянку, трасуцца яе рукі.

Я гляджу і думаю: „І нашто яно гэта? І што-ж гэта такое? Жыў чалавек — і памірае. Проста ўсё. І няма нічога вышэйшага… І вечная загадка… А я вось папраўляюся, буду яшчэ жыць“. І сорамна мне. І чую: хляхоча вада ў Саксанавым горле, — памірае. Ы

XXXVII

І так дзень за днём…

Прыходзіць няня, пачынае гаманіць. А на ложку, дзе быў Саксан, цяпер ляжыць хворы на грудзі, надоечы прывезьлі з аўстрыйскага фронту.

Няня спамінае Саксана, спамінае два рублі, што даў ёй перад сьмерцю.

— Як даў, скора і памёр. А перад тым сабака на вуліцы выў. Саксан ведаў, што памрэць. Бывала, прынясуць яму падушачкі дыхаць, дык ён як кінець: „Што вы мне даіцё іх? Усё роўна я памру“… Усе яго дужа жалавалі. І ўсе сёстры дужа плакалі.