Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

І сеў сабе на сваё ложка, хоць і балела троху нага, калі сядзеў. І адчыніў кісет. На версе ляжала кніжачка запісваць, а ніжэй — яблык, салодкія асушачкі, цукеркі і гарэхі.

Як заядлы смакунец, зараз узяўся есьці. Еў-еў, і ўсё карціла есьці. І думаў: „У мяне такая благая натура, што як бачу ля сябе салодкае, дык ніяк ня ўцерплю, пакуль ня зьем усяго-чыста“.

І так праходзіў той дурны сьвяточны вечар: у пустых размовах і ў паяданьні салодкага і запіваньні вадою.

А потым балеў жывот. І я аддаўся сумным разважаньням, што ня кожны можа дастаць сяньня кісет такі, як гэты, што на пазыцыях сьцюдзёна, што край наш бедны, край наш цёмны — хвойнік, мох ды верасок, што ў гэту проклятую нешчасьлівую гадзіну заліт ён скрозь сьлязьмі, спавіт галечай, абязьвечан, абяздолен.

Я думаў аб сваіх братох-сялянах.

— Што вы гэтак засмуціліся? — спыталася сястрыца Пудра, і той жа час пачырванела і ў дол утупіла свае вочкі, вочкі, абпушаныя стральчастымі расьніцамі.

Яна сантымэнтальная і часта чырванее, і часта абпраўляе сваю белую намітачку, і, мусіць, хоча замуж.

— Ня кожны можа дастаць сяньня кісет, а на пазыцыях сьцюдзёна, — адказаў я і зморшчыўся і скорчыўся ад болю ў жываце.

— Так… вайна, вайна… жах, — уздыхала і сястрыца Пудра, а я няўважна слухаў, бо ўсё чакаў і думаў, калі ўжо яна выйдзе з гэтае палаты палаты ў якую