Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

Палічылі: у мяне 870, у яго таксама рублёў 900. Чуем, нехта йдзець. Кінулі, бяжым на вуліцу. Га! — бягуць нам на падмогу… Чорт вас дзяры, лупіце, а з нас даволі! Ціхім трахтам - далей, далей… Дагнаў я сваю часьць. А цераз колькі дзён, слава ці госпадзі, мяне і раніла ў нагу, першы раз. Лячыўся ў Багародзку, выпісаў у шпіталь жану. Пераначавала, грошы аддаў: едзь сабе, галубка, з богам!..

— Лоўка, вось гэта лоўка!

Як каму ручыць…

Усе рагочуць.

XL

Дробны сьнег марудна сыплецца, а я стаю ля пуні і гляджу на сьнег і на ўсё ў задуме.

Яшчэ й месяца няма, як вярнуўся дамоў, і вось ізноў такое звычайнае, нуднае жыцьцё, як быццам ня было ані тых акопаў, ані тэй апэрацыі. Ізноў нудна і няцікава…

Прахапіўся ад задумы, агледзіўся пад белым сьнегавым смуткам і паціху пашоў на вуліцу.

Благі вецер з убогім скогатам цісьнецца скрозь шчэлкі ў надворных будынках. Ціхім мычэньнем жаляцца каровы, цягаючы сувалку з тых шчэлак. І болей — ніякіх гукаў. Бесьперастанку круцяцца дробныя сьняжынкі ў памутнеўшым ад вечару паветры. З-за рогу хаты прэцца гусьцейшая замятуха.

Няма чаго рабіць і няма куды ісьці… „Ну што? Ну куды?“ Узыходжу назад на падворак. Ля павеці ўзяў сякеру, пакруціў у руках і паклаў назад. Буян