Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

Сказаў дзёрзка і адважна, ды неяк пачулася ў голасе, быццам зьбянтэжыўся хлапец, што гэтак гаворыць.

— Пад‘ясі, дзеткі… Ць! бяз ялавічыны, ды на сваёй печы, то лепей, мой ты Панаська.

Але яе словы толькі болей раздражнілі яго.

— Дык што?!

І з злосьцю хлэпнуў, гэткі яшчэ блазьнючок, карцінай. А чые карты, Трахім Цішчанок, бурчыць на яго: „Ну, ты ня дужа… не сваімі“.

— Дык што?! Гаршы ня будзе… Праваліся яна тут наскрозьдоньня свая печ!


Няцікава ў Самусёвых. Выходжу на вуліцу… Зімовая ціша, замятуха, завеяныя, маўклівыя, з замёрзлымі малымі вакенцамі хаткі… Няпрытульнасьць і нуда… А-ах!

І тады ўздумаў на тых, што там, на пазыцыі засталіся яшчэ, калі я паехаў, і вось цяпер, у самы момант, сядзяць у сьцюдзёных ямах, чакаючы з нецярплівасьцю то раніцы, то вечара, то калі прыедзе кухня, то калі прывязуць хлеба. Шкода іх, шкода… Бедныя, любыя!

Але з самага споду душы вылязае тое, што мучыць тут, удаму. Так, думкі іхныя лятуць у гэты момант сюды, пад родныя стрэхі, на сваю цёплую печ, да гэтых шчасьлівых ціхамірных дзён, дзе ёсьць сьвятло й цяпло ў хаце. Лятуць з поля сьмерці, з тых сьцюдзёных ям, з бясконцага няшчасьця дзён. Ля-