Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

Потым моляцца на-нач богу і кладуцца спаць.

Тата з размахам ксьціцца і кланяецца, і шэпча то дужэй, то цішэй. Мама горача дробненька мармоча, але ўсё бегаючы, бо й памаліцца ня мае часу. Яна прыпыняецца толькі, каб пераксьціцца, а то — сьцірае з лаўкі, прыстаўляе к ёй зэдлік, як мурашка валачэ сяньнік рабіць мне пасьцелю. Нявестка, супакоеная тэй парою, ксьціць на палу дзяцей, згарнуўшы дробную ручку ў сваю руку.

— Забарані, божухна, тату на вайне…

— Забалані, бозухна, татку на вайне, — паўторвае хлопчык і пытаецца: а ці далёка, мамацка вайна?

— Маліся, а ня пытайся… Усё табе ведаць, малому… Прасі во бога, каб нашы кароўкі малочныя былі.

А мая, мая пытаецца ўмяне здалёк і далікатна:

— Мусіць, ты і ўчора не маліўшыся лёг? Надта-ж неспакойна спаў, марматаў, зюкаў, стагнаў…

Мне-ж ня хочацца нават гаварыць. Яны мяне з такою радасьцю чакалі, а ня прынёс я ім весялосьці ў хату. Так, мала сьмеху ў нашай хаце. І я ў тым нямала вінават… Няхай сабе!

Моўчкі спамінаю свой учорашні сон. Мне так ясна, так выразна сьнілася ўчора, што я на пазыцыі, што немцы наступаюць… Шрапнэлі ірвуцца над нашаю хатаю, тут у нашай вёсцы, і я прытуліўся да надворнае сьценкі, ля якое сплю, і чую, шрапнэль над комінам: „Тра-ах“! Кулі па страсе, па вуліцы: „Пук! пук! пук!“ І ля саменькае сьпіны, і во ў сьпіну, аж горача, горача… Хачу ўцякаць, —