Патайны сьвет беларуса, яго вера у лясных, русалкі, ведзьмы мае значны адбірак у творах З. Бядулі.
Але у апошнія часы у З. Бядулі адчуваецца і рэвалюцыйна-грамадзянскія матывы.
У прозаічных творах апавяданьнях З. Бядуля апрача агульных настрояу сваей паэзіі дае праудзівыя нарысы жыцьця беларускай вескі з яе малазямельлем, яе патрэбамі й духоунай цемрай.
Гэтыя апавяданьні сьведчаць аб прысутнасьці у паэты вескі, тонкай наглядальнасьці, уменьні падглядзець найбольш характэрныя моманты гэтага жыцьця.
Такімі апавяданьнямі зьяўляюцца амаль што ня усе апавяданьні у зборніку «На зачарованных гонях» Найбольш выдатныя з іх «Дванаццацігоднікі», «Сярод ночы», і інш.
Алесь Гурло й Х. Чарнушэвіч зьяуляюцца паэтамі, якія робяць значны ухіл у бок успрыняцьця пралетарска-клясавых матывау. Як гэтыя паэты, так і шмат папярэдніх дажылі да сучасных дзен і Вялікая Кастрычнікавая рэвалюцыя, а пасьля й утварэньне Б.С.С.Р. робяць на іх свой уплыу.
Пасьля цяжкіх год імпэрыялістычнай вайны, якая прынясла разбурэньне Беларусі, і першых год пасьля рэвалюцыі, якія таксама дзякуючы аккупацыям немцау і палякау не давалі магчымасьці далейшага разьвіцьця беларускае літаратуры, толькі з 1920 году мы йзноў бачым, ужо пад сьцягом Чырвонае Беларусі, новы росквіт беларускай літаратуры.
Росквіт гэты адзначаецца, як у далейшай працы папярэдніх пісьменьнікау, так і у далучэньні да іх цэлага шэрагу новых. Сярод старых пісьменьнікаў мы