і інш.). Першыя яго вершы выданыя у зборніку «Завіруха» (1922 г.) яшче больш лірычныя, але наступныя вершы, ужо наскрозь прасякнуты пралетарсьцью.
Калі яшчэ у іх і чуюцца нацыянальныя ноткі, то іх выводзіць Чарот на новай канве, на канве пралетарскага разуменьня гэтага пытанья. Ён любіць свой край, бо ен сам змагаўся за яго вызваленьне, ен павінен працаваць дзеля гэтага краю, бо ен больш адау на шляху свайго палітычнага і эканамічнага разьвіцьця («Чарот», «А я іду», «На чырвонай дарозе»).
Найбольш выразней гэта падкрэсьліваецца у паэме «Босыя на Вогнішчы», напісанай паэтай у 1922 г. Гэтая паэма па зьместу адбівае рэвалюцыйныя падзеі нашага часу на Беларусі: акупацыя палякамі і зноу ужо канчаткавае аслабаненьне чырвонымі. Цікавая па зьместу, гэтая паэма яшчэ больш цікава па форме, якая зьяўляецца новай, але добра адпаведнай зьместу і тым новым вобразам, якім паэта карыстаецца у гэтай паэме.
Апавяданьні М. Чарота таксама знаходзяцца у угалосьсі з яго вершаванымі творамі. Апавяданьі яго выйшлі у зборніку «Веснаход» (1924 г.). Прауда у гэтых апавяданьнях Чарота няма сымболічнасьці, яны рэлаістычны, але маляваньне у іх розных старонак вясковага жыцьця робіцца паэтай з-пункту асьвятленьня пралетарска-клясавай супярэчнасьці на весцы.
У апошнія часы Чарот робіцца сябром і, нават, старшыней Беларускага аб‘яднаньня пісьменьнікау пад назвай «Маладняк». У гэтым аб‘яднаньні злучыуся цэлы шераг новых маладых пісьменьнікау, і частка