гушэвіча і Яна Няслухоускага. Ужо у гэты час Ф. Багушэвіч паставіу справу літаратурнай творчасьці на шлях ня толькі цікавасьці да роднай мовы, але адзначыу і паважнасьць гэтай мовы як аднаго з найгалоуных сродкау да разьвіцьця нацыянальнага беларускага руху. У сваей прадмове да вершау пад назвай „Дудка Беларуская“ у 1891 г. ен заклікае беларусау трымацца сваей мовы „каб ня умерці“.
У літаратурнай творчасьці ен бачыць ня толькі „кніжку на роднай мове“, але й наогул народную справу. У яго творах адбіваецца, разам з народна-сацыяльнымі й нацыянальнымі матывамі, і гарачы пратэст супроць сацыяльнага і нацыянальнага няравенства.—(„Ня цурайся мяне“, „Дурны мужык як варона“ і інш). У тым жа напрамку пісау свае творы й сучасьнік Багушэвіча—Ян Няслухоускі. Такія-ж матывы чуюцца у яго вершах, як напр., „Што думае Янка“ і інш.
Творчасьць Багушэвіча, Няслухоускага а так-сама й папярэдніх паэтау, прабіла глебу нацыянальнай сьвядомасьці беларусау, але для вялікага пашырэньня ідэі нацыянальнага адраджэньня патрабавауся рэвалюцыйны уздым 1905 году, які разам з сацыялістычным рухам падняў і нацыянальны рух. Усе прыгнечаныя нацыі былі захоплены хваляй нацыянальнага вызваленьня. Гэта хваля чапіушая да гэтага толькі перадавую інтэлігэнцыю пашыраецца сярод шырокіх колау народнай інтэлігэнцыі, перадавога сялянства і рамесьніцтва. Цяпер у вершах беларускія паэты заклікаюць народ ня толькі да нацыянальнай сьвядомасьці, але і да сацыяльнага вызваленьня Рэва-