Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

Гэтая ідэя спадабалася яму. Ён узрадваўся ды давай думаць, што пытаньне вырашана добра і што лепшага быць ня можа.

«Што-ж, надзвычайна! — думаў ён, улазячы ў ваду і паглядаючы, як ад яго ўцякалі дробныя залацістыя карасікі. — Хай падае… Гэта яму ’шчэ больш зручно, што нашы службовыя дачыненьні ўжо спынены і некатораму з нас пасьля гэтага скандалу ўсё роўна ўжо нельга аставацца ў бальніцы»…

Увечары доктар загадаў запрэгчы шарабан, каб ехаць да вайсковага начальніка гуляць у вінт[1]. Калі ён у капялюшы і ў палітоне, зусім ужо сабраўся ў дарогу, стаяў пасярод свайго габінэту і надзяваў пальчаткі, дзьверы знадворку з рыпам адчыніліся, і нехта ціхенька ўвайшоў у прадпакой.

— Хто там? — папытаў доктар.

— Гэта я-с… — глуха адказаў той, што ўвайшоў.

У доктара раптам затахкала сэрца і аж холадна яму зрабілася ад сораму і нейкага незразумелага страху. Фэльчар Міхал Захаравіч (гэта быў ён) ціха кашлянуў і нясьмела ўвайшоў у габінэт. Памаўчаўшы крыху, ён сказаў глухім, вінаватым голасам:

— Даруйце мне, Рыгора Іванавіч!

Доктар зьбянтэжыўся і ня ведаў, што сказаць. Ён зразумеў, што фэльчар прышоў да яго прыніжацца і прасіць прабачэньне не праз хрысьціянскую пакору і ня дзеля таго, каб сваёю пакораю засароміць зьнева-

  1. Вінт — гульня ў карты.