Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

руку ад скроні. — Вы гарды, Уладзік. Чаму вы глядзіцё з-пад ілба? Будзьце ласкавы глядзець проста ў твар. Але-ж і нэрпа!

Уладзік наважыўся загаварыць. Хочучы ўсьміхнуцца, ён паварушыў ісподняю губою, заморгаў вачыма ды зноў пацягнуў руку да скроні.

— Я… я кахаю вас! — прагаварыў ён.

Гануля зьдзіўлёна ўзьняла бровы і засьмяялася.

— Што я чую?! — засьпявала яна, як сьпяваюць опэрныя сьпявакі, калі чуюць што страшэннае. — Як? Што вы сказалі? Паўтарэце…

— Я… я кахаю вас! — паўтарыў Уладзік.

І ужо бяз жаднага ўдзелу свае волі, нічога не разумеючы і ня цямячы, ён зрабіў паўкрока да Ганулі і ўзяў яе за руку ніжэй локця. У ваччу яго цёмна зрабілася і выступілі сьлёзы, увесь сьвет зрабіўся адным вялікім, калматым ручніком, а ад яго пахла купальняю.

— Спрытна, спрытна! — пачуў ён вясёлы сьмех. — Што-ж вы маўчыце! Ну?

Убачыўшы, што яму не перашкаджаюць трымаць руку, Уладзік зірнуў на вясёлы Ганулін твар і нязграбна ўзяў яе абедзьвюма рукамі за стан так, што пальцы абедзьвюх яго рук сышліся ў яе на плячах. Ён трымаўся абедзьвюма рукамі за яе стан, але яна, закінуўшы на патыліцу рукі і паказваючы ямачкі на локцях, папраўляла пад хусткаю прычоску і гаварыла спакойным голасам:

— Трэба, Уладзік, быць спрытным, ветлівым, далікатным, а такім можна зрабіцца пад уплывам толькі