спаць пад байкавымі коўдрамі на прасьцірадлах з галяндзкага палатна і есьці цукеркі.
Доктар злосна пырхнуў у капялюш і гаварыў далей хутка і заікаючыся:
— Была гульня! Ніжэйшыя чыны з прытулку хаваюць коўдры і прасьцірадлы пад замок, каб старыя ня пэцкалі — хай сьпяць, д’яблава насеньне, на падлозе! Старая не адважыцца ні на ложак сесьці, ні кафтан адзець, ні па гладкім паркеце прайсьціся. Усё захоўвалася да параду і хавалася ад старых як ад зладзеяў, а старыя цішком жабравалі і як дзень, як ноч прасілі бога, каб хутчэй уцячы з-пад арышту ад набожнага навучаньня гэтых падлюг, каму вы даручылі наглядаць старых. А вышэйшыя чыны што рабілі! Гэта проста дзіўна! Гэтак разы два на тыдзень, увечары, ляцяць трыццаць пяць тысяч кур’ераў і абвяшчаюць, што заўтра княгіня, гэта значыць вы, будзеце ў прытулку. Гэта значыць, што заўтра трэба кідаць хворых, выбірацца і ехаць на парад. Добра, прыяжджаю. Старыя, прыбраныя ва ўсё чыстае і новае, пастаўлены ўжо ў шэрагі і чакаюць. Каля іх ходзіць адстаўны гарнізонны пацук — наглядчык са сваёю салодзенькаю паклёпніцкаю ўсьмешкаю. Старыя пазяхаюць і пераглядаюцца, але наракаць баяцца. Чакаем. Ляціць малодшы кіраўнік. Праз паўгадзіны пасьля яго старэйшы кіраўнік, потым галоўны кіраўнік канторы аканоміі, потым яшчэ хто-небудзь і яшчэ хто-небудзь… ляцяць бясконца! Ува ўсіх патаемныя, урачыстыя абліччы. Чакаем, чакаем, пераступаем з нагі на нагу, паглядаем на гадзіньнікі — усё гэта ў мёртвай маўклі-