вашых дабрачыннасьцяй, як мышы ад ката! А чаму гэта? Вельмі проста! Не таму, што народ у нас цёмны і няўдзячны, як вы тлумачылі заўжды, а таму, што ўва ўсіх вашых вымудрах, прабачце мне за выраз, ня было ні на шэлег любасьці і міласэрнасьці! Было адно ўсяго жаданьне забаўляцца жывымі лялькамі і нічога іншага… Хто ня можа адрозьніваць людзей ад сабак-балонак, той не павінен займацца дабрачыннасьцю. Запэўніваю вас, паміж людзьмі і балонкамі — вялікая розьніца!
У княгіні моцна білася сэрца; у вушшу ў яе стукала і ўсё яшчэ ёй здавалася, што доктар б’е яе сваім капялюшом па галаве. Доктар гаварыў хутка, горача і няпрыгожа, заікаючыся і з лішнімі гэстамі, ёй было толькі зразумела, што з ёю гаворыць недалікатны, нявыхаваны, злосны, няўдзячны чалавек, але чаго ён хоча ад яе і пра што гаворыць — яна не разумела.
— Ідзеце! — сказала яна плаксівым голасам, падымаючы ўгору рукі, каб засланіць сваю галаву ад доктаравага капялюша. — Ідзеце!
— А як вы трымаецеся з сваімі падначаленымі! — Усё яшчэ абурваўся доктар. — Вы іх за людзей ня маеце і трэтыруеце[1], як найгоршых шэльмаў. Напрыклад, дазвольце ў вас запытацца, за што вы мяне зволілі? Служыў дзесяць год вашаму бацьку, потым вам, сумленна, ня ведаў ні сьвятаў, ні водпускаў, заслужыў тое, што ўсе на сто вёрст наўкола любяць мяне, раптам аднаго дня мне абвяшчаюць, што я ўжо
- ↑ Трэтыраваць — дрэнна абыходаіцца з кім-небудзь.