часта гаворым пра іх, але жонка мая не ўважае на практыку і акуратна кожнае раньне расказвае і пра нашага афіцэра, і пра тое, што хлеб, дзякуй богу, танейшы цяпер, а цукар дарожшы на дзьве капейкі — і ўсё гэта такім тонам, нібы паведамляе мне навіну.
Я слухаю, машынальна згаджаюся, і, пэўне, таму, што ня спаў ноч, дзіўныя, непатрэбныя думкі апаноўваюць мяне. Я гляджу на сваю жонку і дзіўлюся, як дзіця. У непаразуменьні я пытаюся ў сябе: няўжо гэта старая, вельмі таўстая, нязграбная жанчына, з тупым выразам дробязнага клопату і страху за кавалак хлеба, з поглядам, атуманеным вечнымі думкамі пра даўгі і нястачы, што ўмее гаварыць усяго пра адны выдаткі і ўсьміхацца толькі, калі што таннае — няўжо гэта жанчына была калісьці таею самаю тоненькую Вараю і я пылка кахаў яе за добры, ясны розум, за чыстую душу, прыгожасьць і, як Отэлло Дэздэмону[1] за «спачуваньне» маёй навуцы? Няўжо гэта тая самая жонка мая Вара, што некалі радзіла мне сына?
Я напружана ўглядаюся ў твар сырой, нязграбнай старой, шукаю ў ёй сваю Вару, але ад мінулага ў ёй застаўся адзін страх за маё здароўе, ды яшчэ манэра маю пэнсію называць нашаю пэнсіяй, маю шапку — нашаю шапкай. Мне балюча глядзець на яе, і каб усьцешыць яе хоць крыху, я дазваляю ей гаварыць, што хоча, і нават маўчу, калі яна несправядліва раз-
- ↑ Отэлло і Дэздэмона — герой і гераіня твору Шэксьпіра „Вэнэцыянскі маўр“, або „Отэлло“.