Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

ладна. Ці таму, што яна падабаецца мне, або таму, што я прывык да яе частых наведваньняў, калі яна была яшчэ дзяўчынкаю, яе прысутнасьць не перашкаджае мне быць уважлівым. Часам я задаю ёй машынальна якое-небудзь пытаньне, яна дае вельмі кароткі адказ; або, каб адпачыць хвілінку, я паварочваюся да яе і гляджу, як яна, задумаўшыся, праглядае якую мэдыцынскую часопісь або газэту. І ў гэты час я заўважаю, што на яе твары ўжо няма ранейшага выразу даверлівасьці. Выраз цяпер халодны, абыякі, бязуважлівы, як у пасажыраў, каму даводзіцца доўга чакаць цягніка. Апранута яна, як і раней, прыгожа і проста, але нядбайна; відаць, што адзеньню і прычосцы ня мала дастаецца ад канап і качалак, на чым яна ляжыць цэлыя дні. І ўжо яна няцікавая, як была раней. Пытаньняў яна ужо мне не задае, як быццам усё ўжо зазнала ў жыцьці і не чакае пачуць нічога новага.

Пад канец чацьвертай гадзіны ў залі і ў гасьцінным пакоі пачынаецца рух. Гэта з консэрваторыі вярнулася Ліза і прывяла з сабою таварышак. Чутно, як граюць на роялі, спрабуюць галасы і рагочуць; у сталовай Ягор рыхтуе стол і стукае пасудкам.

— Бывайце, — кажа Кася. — Сягоньня я не зайду да вашых. Няхай прабачаць. Некалі. Прыходзьце.

Калі я праводжу яе да перадпакою, яна сурова аглядвае мяне з галавы да ног і гаворыць з прыкрасьцю:

— А вы усё худзееце! Чаму ня лечыцеся? Я зьеж-