значэньню. Яны ахвотна становяцца ордынатарамі, асыстэнтамі, ляборантамі, экстэрнамі[1] і гатовы займаць гэтыя месцы да сарачні год, хаця самастойнасьць, пачуцьцё свабоды і асабістая ініцыятыва ў навуцы ня менш патрэбны, як, напрыклад, у мастацтве або гандлі. У мяне ёсьць вучні і слухачы, але няма памоцнікаў і настаўнікаў, і таму я люблю іх і расчульваюся, але не гарджуся імі. І г. д. і г. д…
Такія недахопы, як-бы шмат іх ні было, могуць выклікаць пэсымістычны, або сварлівы, настрой толькі ў чалавеку маладушным і нясьмелым. Усе яны маюць выпадковы, мімаходны характар і знаходзяцца ў поўнай залежнасьці ад жыцьцёвых умоў; досыць якіх-небудзь дзесяць год, каб яны зьніклі або папусьцілі сваё месца другім, новым недахопам, без чаго не абыйсьціся, і што ў сваю чаргу будуць пужаць маладушных. Студэнцкія грахі прыкраюць мне часта, але гэта прыкрасьць нішто ў параўнаньні з тэю радасьцю, што я зазнаю ўжо 30 год, калі гавару з вучнямі, чытаю ім, прыглядаюся да іх дачыненьняў і параўноўваю іх з людзьмі ня іх кола.
Міхал Тодаравіч гаворыць, Кася слухае, і абодвы не заўважаюць, у якое глыбокае бяздоньне троху-па-троху ўцягвае іх такая, навока, нявінная забаўка, як абгавор людзей. Яны не адчуваюць, як простая гутарка паступова пераходзіць у кпіны і зьдзекі і як абодвы яны пачынаюць пускаць у ход нават паклёпныя спосабы.
- ↑ Назва малодшых навуковых працаўнікоў.