Гэта старонка не была вычытаная
НЯСКОНЧАНАЯ ДРАМА
пьеса у 4-х актах.
Рэч дзеецца у Вільні у часы нямецкай окупацыі.
АКТ І.
Сцэна мае дзьверы галоўные і дзьверы ў бакоўку, гдзе жыве Костусь. На сцэне ложак без пасьцелі, стол, крэслы, печ, клумкі.
Зьява 1.
СТОРАЖ, пасьля СТАРАЖЫХА.
Праз нейкі час на сцэне нікога няма. Пасьля уваходзіць праз галоўные дзьверы Старажыха з мятлой і пачынае падмятаць падлогу. Праз момант уваходзіць праз гэтые самые дзьверы Стораж з куфрам, ставіць яго на падлозе, сядае на ім, зьнімае шапку і абцірае пот з лобу.
СТОРАЖ. Яны каменьняў сюды навалілі, ці што, што такая цяжкасьць!
СТАРАЖЫХА. Хаця-б і лёгка, а покуль на чацьвёрты поверх узабярэшся, дык добра сагрэішся!
СТОРАЖ. Мароз сягоньня траскучы, а покуль па гэтых паганых усходах узлезу на гару, дык увесь потам абальлюся.