залежнага політычнага існаваньня; бальшавіцкі ўрад вёў гвалтоўную політыку над беларускім народам, аб чым сьведчыць разгон Усебеларускага Конгрэсу ў Менску. Прыймаючы ўсё гэта пад увагу, Віленская Беларуская Рада абвяшчае сувязь паміж Расіяй і Беларусьсю парванай. Рада зьвяртаецца да ўсіх заходніх дзяржаваў, асабліва да Нямеччыны, якая мае найбольш экономічных інтарэсаў, супольных з Літоўска-Беларускім краем, каб яны дапамаглі ў справе адбудовы дзяржаўнай незалежнасьці колішняга Літоўска-Беларускага гаспадарства, ня гледзячы на цяперашні разьдзел яго мяжою фронту".
Гэтыя факты яскрава сьведчылі за тое, што на пуціне пабудаваньня Савецкай Беларусі вынікаюць моцныя перашкоды. Разьвернутая праца менскіх і віленскіх незалежнікаў, хоць і пад непрыхільным поглядам нямецкіх окупацыйных уладаў, затое ў блізкім стыканьню з беларускім працоўным народам, магла мець буйныя скуткі, адмоўныя для Савецкай Улады. К гэтаму, некаторыя мотывы дыктавалі нямецкаму камандаваньню окупацыйнымі войскамі, выкарыстоўваць для сябе працу незалежнікаў. Агрэсыўная політыка ў адносінах да Расійскай фэдэрацыі патрабавала выкарыстаньня розных сродкаў, якімі-б можна было прынесьці тую ці іншую шкоду Савецкаму Ураду. Падпісаўшы грабежны Берасьцейскі акт, па якому большая частка Беларусі даставалася ім, нямецкія імпэрыялісты-юнкеры, аднак, чуліся за яго затулаю ня зусім бясьпечна і парушэньне беларускае незалежніцкае думкі ім было на руку. Як-ніяк, а і селяніна беларускага можна лягчэй адурачыць праз фіскальную гульню ў беларускасьць. І кіруючыся гэтымі пазывамі, час-ад-часу нямецкія окупанты падавалі повад радаўцам надзеяцца на посьпех іх прадаўнічай, з боку беларускага працоўнага народу, чыннасьці.
Гэткім чынам перад беларускімі савецкімі коламі, якія гуртаваліся ў Беларускім Нацыянальным Камісарыяце і ў Пецярбурскай Беларускай Комуністычнай Сэкцыі, вырастала пастойная патрэбнасьць паставіць супроць незалежнікам сваю як моральную, гэтак і фізычную сілу. У кожным выпадку, і дзеля працоўных гушчаў заграніцы і дзеля буржуйных урадаў Эўропы патрэбна было адзначыць, што ўсе крыклівыя лямэнтацыі Беларускай Рады, усе яе захады да прадстаўніцтва ад беларускага народу—нішто інакшае, як провокацыя. Сапраўдная Беларусь, яе працоўныя гушчы, заціснутыя ярмом нямецкай окупацыі, вельмі і вельмі далёкі ад ідэі паказной незалежнасьці і ўсёй інтрыгі авантурнай Рады. Працоўная Беларусь—хоча быць Савецкая краінай, хоча мець сваю работніцка-сялянскую ўладу. Настрой і пад немцамі і ў Усходняй Беларусі і сярод многалікіх бежанскіх масаў выразна казаў за гэта. Аставалася яго выявіць, сконцэнтраваць у адным фокусе і выліць у рознастайныя формы праз камісарыяцкую організацыю.
Кіраўнікі Беларускага Камісарыяту падлічвалі гэта і паступова разгортвалі сваю працу ў адпаведным гэтаму напрамку. На адным з пасяджэньняў колегіі Камісарыяту было пастаноўлена адчыніць аддзелы яго ў Віцебску, Смаленску і ў мясцох асяданьня бежанцаў, як: Саратаў, Тамбоў і Казань. Гэта пастанаўленьне зараз-жа прыняліся правадзіць. Ужо перад ад'ездам Белнакому ў Маскву быў камандзіраван у Віцебск памоцнік камісара т. Скарынка з мэтаю адчыненьня там аддзелу. Асабліва з Віцебскам справа не цярпела: трэба было загадзя пераняць мажлівы уплыў на жыхарства Віцебшчыны а боку Беларускае Рады, сакратарыят якое зразу пасьля заняцьця Менску немцамі, пасьпяшыў закінуць вудачку ў Віцебскія супроць-савецкія колы. Каб зьмякчыць уражаньне ад окупа