— 116 —
Ў другой — блакітнасьць васількоў,
Дзьве кволыя, дзьве кветкі.
У трэцяй — глыбіня нябёс,
Два скарбы — дыямэнты.
А губкі — пурпур і рубін,
А зубкі — сьнежныя пушынкі.
Дзе ступяць дзевы крок адзін —
Лілеі там квітнеюць.
Дзе ступяць дзевы крок другі —
Крынічка там мільгае.
Дзе ступяць дзевы трэці крок —
Салоўка там сьпявае.
І гусьлі першая ўзяла, —
Б’е пальцамі па струнах,
Другая — ў дудку гулка дзьме,
Выводзіць дзівы-трэлі.
А трэцяя — у бубны б’е,
Зьвініць званочкам дробным.
Тамузу першая дала
Карону залатую.
У шчылі воч сапфіры два
Уставіла другая.
А трэцяя спляла яму
З нарцызаў срыбных пояс.
∗ ∗
∗ |
Рабакамі грахі-ліхадзеі
Затулілі узгоркі Юдэі.
Сталі блудніцы ўсюль кіраваці.
І мужоў ад жанок адрываці.
Затужылі князі і старшыны
Аб нядолі аб горы краіны: