Паганіш ты сабой абшар зямлі і неба,
Як дзікі зьвер лясны, калечыш нам жыцьцё.
На забаўку такіх пякельні аддаць трэба,
З гары крыві і слёз сьпіхнуўшы ў забыцьцё.
|}
Яшчэ адна, яшчэ адна ахвяра
Пашла туды —ў харомы цішыні…
Пад гудам бур, пад чырваньню пажараў
Правёў баец гады свае і дні.
Зашмат іх шло, зашмат іх шло ў магілы
Ў расквіце лет, зараньня, без пары,
Яшчэ адна, як пломень, згасла сіла
Пад абрусом сьпяваючай зары.
Пашоў баец у князьства сьветлых ценяў,
Пад златаблеск адвечных курганоў.
Яго душа пад зьяньнем кос-праменьняў
Спачын знайшла пад вэльмам тайных сноў.
А не знайшлі жывыя ў нас спачыну,
Якім жыцьцё судзіла той-жа шлях.
У памяць тых, хто без пары загінуў,
За Беларусь падымем вольны сьцяг!
|
Юда жэніцца на полі.
Маладуха яго — Сьмерць.
Злыдні носяцца ў раздольлі,
Гульню ладзяць, круць і верць.
Гэй, бярыся, зух, у бокі!
Жвавы, рухаўся, народ!
У зварожаныя скокі
Сып, гуляй, шалёны зброд!
|