Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

ваючы яго да выпаўненьня натуральнага абавязку перад беларускім народам: да нясеньня ў вёску асьветы ў беларускай мове. Адначасна, маючы вялікі круг знаёмых ў Пецярбурзе, Менску і на правінцыі, — знаёмых як спаміж інтэлігенцыі, так і спаміж работніцкіх і сялянскіх кругоў, — Іван Луцкевіч разьвівае думку аб беларускай палітычнай арганізацыі, каторую і завязавае ў 1903 годзе пад назовам „Беларуская Рэвалюцыйная Грамада“. Разам з тым ён арганізуе выдавецтва літографованай аднаднёўкі „Калядная Пісанка“, зьбірае і падгатаўляе да друку пасьмертную спадчыну Янкі Лучыны (Неслухоўскага), творы каторага пазьней выходзяць у зборнічку „Вязанка“, прыцягавае да літэратурнае працы аднаго з першых супрацаўнікоў сваіх, Казіміра Кастравіцкага (Каганца), вышукавае старые беларускіе творы, якіе ходзяць між людзьмі ў рукапісах. Дзякуючы здольнасьці «знаходзіць» людзей, лік актыўных таварышоў яго узрастае з кожным годам, і ўсё далей і глыбей шырыцца ў народзі ідэя нацыянальнага адраджэньня. У-ва ўсей сваей працы ён мае вернага таварыша і памочніка ў асобе малодшага брата, Антона Луцкевіча.

Іван Луцкевіч, як студэнт, у 1903 г. ў Менску.


Іван Луцкевіч, як студэнт, у 1903 г. ў Менску.

Захоплены ідэяй палітычнага вызваленьня беларускага народу, Іван Луцкевіч шукае збліжэньня з рэвалюцыйнымі партыямі другіх нацыянальнасьцей Расеі, лічучы канечна патрэбнай коордынацыю ўсіх сіл, якіе йдуць на змаганьне з царызмам і панаваньнем маскоўскае бюрскратыі. У Пецярбурзі ён знаходзіцца ў контакці з партыяй соц.-рэв., якая ў 1903 гаду падгатаўляла ў сталіцы Расеі маёвую дэмонстрацыю, — і ў часе падгатоўкі гэтае дэмонстрацыі яго арыштоўваюць жандары ў кватэры Ізмайловічанак (з Менску), імя каторых добра вядома ў эсэраўскім руху. Праз усё лета 1903 году яго дзержаць у „Прэдварылцы“, дзе ён прынімае