цыстам дзеля іх стацьцей. Затое жывым словам — на лекцыях і рэфэратах — ён найбольш ахвотна шырыў свае ведамасьці і гарэўшым у яго сэрцы агнём любові да ўсяго роднага будзіў такую-ж любоў і ў слухачоў[1].
Сусьветная вайна застала Ів. Луцкевіча ў Вільні. Ужо пад той час здароўе яго вельмі падупала: хаця ён працуе ўсё з тэй-жа энэргіяй, але часта нядужае, жалючыся на грудзі. Яго апошняя перад вайной падарожа ў Маскву на зьезд аўтанамістаў-фэдэралістаў, а пасьля ў Пецярбург і Фінляндзю ўзімку 1914—15 г.г., у часе каторых ён крэпка застудзіўся, яшчэ болей падрэзалі яго сілы і прымусілі доўга праляжаць у ложку. Аднак і пасьля гэтае хваробы ён ня кідае працы: толькі, ня маючы магчымасьці пры ваеннай дыктатуры працаваць на палітычным грунце, ён занімаецца працай у Беларускім Камітэце помачы пацярпеўшым ад вайны і — галоўным чынам — працай навуковай. Да гэтага пэрыоду адносіцца і адкрыцьце даўно шуканай ім татарскай „сьвятой кнігі“ — „Ай Кітаб“, пісанай у XVI—XVII ст. арабскімі літэрамі пабеларуску і даўшай бязцэнны матэрыял да беларускай філёлёгіі.
У часе эвакуацыі Вільні расейскіе ўласьці страшэнна хацелі вывязьці Ів. Луцкевіча ў Расею пад яго колекцыю сулілі цэлы вагон. Але ёй рэзка адкінуў гэткіе прапазыцыі. „Мая павіннасьць — аставацца ў родным краю і бароцца за мой народ незалежна ад таго, якіе войскі будуць тут гаспадарыць!“ — казаў ён усім. Тады паліцыя памкнулася „рэквізаваць“ яго, як і шмат іншых мужчын, і гэтак вывязьці з места. Гэта прымусіла яго апошніе ночы не аставацца ў хаце, — ды гэтак ён усьцярогся прымусовае эвакуацыі. Лічучы сваей павіннасьцю прылажыць руку да абароны жыцьця і меньня любай яму Вільні, ён энэргічна працаваў над арганізацыяй „лятучых дружын“, пілнаваўшых парадку ў месьце ў дні зьмены „валадароў“, раздабываў для дружыннікаў зброю, праводзіў з імі па вуліцы цэлые ночы.
9/18 верасьня 1915 году ўвайшлі ў Вільню нямецкіе войскі. І ў жыцьці беларускага народу, і ў жыць-
- ↑ Апошніе гады перад вайной Ів. Луцкевіч выкладаў гісторыю мастацтва ў Артыстычнай Школе Рыбакова ў Вільні.