фэрэнцыі такім нэрвовым блескам сьвяціліся вочы Івана Луцкевіча, чаму такімі нэрвовымі былі прамовы яго….
Конфэрэнцыя выбрала Ів. Луцкевіча ў склад Беларускай Рады — галоўнага нацыянальнага прадстаўніцтва беларусаў у межах старой окупацыі. Ад імя апошняе ён з чатырма таварышамі едзе ў Менск, заняты ўжо немцамі, і прынімае ўчасьце ў гістарычным засяданьні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі 24—25 марца 1918 году, будучы адным з ініцыятараў абвешчаньня дзяржаўнае незалежнасьці Беларусі і аб‘яднаньня ўсіх Беларускіх зямель, раздзелецых берасьцейскай міравой умовай. І гэта становіць як-быццам кульмінацыйны мамэнт у яго палітычнай рабоце: варочаючыся ў Вільню, ён з радасьцю адзнвачавае, што рух беларускі перарос яго найсьмялейшые спадзяваньні. „Цяпер мы, старые работнікі беларускіе, можам спакойна паміраць: ёсьць каму замяніць нас у працы!“. Ды пэўне ў той мамэнт зусім не спадзяваўся, што сьмерць ужо так блізка стаіць каля яго…..
Падарожа ў Менск у сільны мароз у нятопленых вагонах з выбітымі вокнамі пакінула на яго здароўі сур‘ёзные сьляды. Адгэтуль ён пачынае ўсё часьцей і часьцей хварэць на грудзі; яго мучыць страшэнны кашаль, часта кідаецца кроў з горла. Ён яшчэ працуе ў Беларускай Радзе, — але глаўным чынам цікавіць яго культурная праца: створанае ім-жа Беларускае Навуковае Таварыства, кустошам каторага ён выбран, справа музэю беларускага, якому ён за жыцьця аддаў усе свае багатые зборы старасьвеччыны і цэнную бібліотэку. Яго рупіць справа адваяваньня адвечнага гнязда беларускае культурнае работы — базыльянскіх муроў у Вільні, дзе ён праэктуе залажыць музэй, гімназію і т. п.
Дзякуючы знаёмствам з прадстаўнікамі нямецкага навуковага сьвету, каторых было багата ў окупованых землях, Іван Луцкевіч ладзіць дзьве выстаўкі старасьвеччыны: у Вільні і Менску. На гэтых выстаўках ён паказвае і частку сваіх збораў, і рэчы рожных іншых асоб, — а ўсё гэта разам лішне ярка даводзіць, якую ролю іграў беларускі народ у гісторыі Вялікага Князьства Літоўскага, якіе багатые скарбы культуры і мастацтва ён прыдбаў і пераказаў патомным пакаленьням у друкаваным слове, ў граматах і праўных актах, у мастацкіх вырабах — малюнках, тканінах і інш. Абедзьве