заўсёды жыў так, як цяпер, што меў слаўную прошласьць і нямала ўлажыў працы сваей у культурную скарбніцу.
У 1895 годзе сямья Луцкевічаў перабралася на жыцьцё ў родную Беларусь — у Менск. Каб ня зрываць ходу навукі, Івана Луцкевіча сьпярша пакінулі далей вучыцца ў Лібаве. Але бацька яго ў Менску памер праз паўгоду пасьля пераезду, — і ў 1897 г. маці забрала Івана да сябе, ды ён паступіў у 5 клясу менскае гімназіі.
У Менску ён знайшоў шырокі прастор дзеля сваей любові да старасьвеччыны. Тут ён сустрэўся з добра вядомым у краю беларускім архэолёгам, Гэнрыкам Татурам. Пад кірункам апошняга ён увесь свой вольны час аддае ўлюбленай працы над гісторыяй і архэолёгіяй, а разам з тым разьвіваецца і яго нацыянальны беларускі сьветагляд. Здольны ад прыроды, з жывым характарам, лёгка зыходзячыся з таварышамі і сустраканымі людзьмі, ён хутка выбіваецца на першае месца ў вучнёўскім жыцьці, гуртуючы шчыра дэмакратычные элемэнты і разьвіваючы ў іх беларускую сьвядомасьць. Ён арганізуе беларускі кружок, і тут зьбіраюцца найлепшые, найбольш ідэалістычна пастоеные адзінкі.
У 1902 годзе Іван Луцкевіч скончыў менскую гімназію і паехаў ў унівэрсытэт у Пецярбург, запісаўшыся тамака на юрыдычны факультэт. Адначасна ён паступае ў архэолёгічвы інстытут, выпаўняючы гэтак сваю старую ідэю.
У Пецярбурзе для першага тварца сучаснага беларускага руху адкрываецца новае поле для працы. Тутака заўсёды было багата студэнтаў з Беларусі. Тут і раней былі спробы гуртаваць іх на нацыянальным грунці, але спробы гэтые былі ня вельмі ўлачные: ня было такога чалавека, каторы сілай сваей індывідуальнасьці здалеў-бы звясьці ў вадно месца, у вадну арганізацыю людзей рожных кірункаў, рожных паглядаў, зьвязаных адно супольнай Бацькаўшчынай і дужа няясным яшчэ пачуцьцём нацыянальнае еднасьці, а за тое дзеленых перавагай расейскае ці польскае культуры, прыналежнасьцю да праваслаўнае ці каталіцкае веры. Роля такога ініцыятара арганізацыі беларускіх студэнцкіх сіл і прыпала на долю Івана Луцкевіча, і ён яе выпаўніў як належыць. Ужо ў восені 1902 году ён арганізуе „Беларускі Кружок Народнае Асьветы“ і рэдагуе першую адозву кружка да грамадзянства Краю, прызы-