Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Тая самая дэкорацыя. Праз 18 год. На могільніку на авансцэне стаіць вялікі помнік з портрэтам жонкі Сурынты. Побач сенажаць. Парабкі і парабчанкі, падграбаючы сена, пяюць песьню.

Бутрым (як скончылі песьню). Гэта я разумею!.. Новая песьня — жывая, як вада!..

Параска. У нашай старонцы і ня чутно такіх!

Ганна (паказваючы на Касю, якая стаіць ля помніка). Ёй вось трэба дзякаваць: яна нас навучыла!..

Параска. Прыказка праўду кажа: чужое ўсё смачней!..

Ганна. Прыляцела галубка з чужога краю і падаруначак прынесла!.. Дзякуем табе!..

Пракоп. А цікава ведаць, нябось, у хахлоў, дзеткі, навучылася?

Кася. Чула, як пяялі гайдамакі… Спадабалася… сабе завабіла…

Аксіньня. Ну, досыць распытваць, дзе пеялі, ды хто пяяў!.. Трэба ведаць, што яна госьць у нас: зьбяглянка!..

Пракоп. Яно і праўда: лепш маўчаць!.. Яшчэ даведаецца пан — дзяўчына тады прападзе!..