глыбіню яе вачэй, то мне ўспомнілася мая нябожчыца жонка!..
Янук (стаў на каленкі). Паночку, будзьце асьцярожны!.. Парабкі, зладзеі, хочуць маёнтак панскі запаліць і да гайдамакаў сягоньня ўначы ўцякаць!..
Сурынта. Мае парабкі?
Янук. Вашыя, паночку, вашы!..
Сурынта. А ты скуль гэта ведаеш?
Янук. Сам на свае вушы чуў! Вось толькі-што на гэтым месцы!..
Сурынта. Хто-ж з іх заводчык?!.
Янук. Ды Віцька парабак!..
Сурынта. А ты добра даведаўся?
Янук. Усё да каліўца!.. Я, паночку, верны ваш слуга, і дзень, і ноч на варце… Усё, што толькі яны брэшуць, я зьбіраюся пану давесьці! Мяне яны за дурня лічаць, а я, богу дзякаваць, далёка не такі!..
Сурынта. Вось што! Бяжы зараз у двор, старожы дай загад! (Пауза). Але не, я сам!.. Дзякую табе за службу верную! Заўтра пачэсную мясьціну ты зоймеш у маіх палацах!..
Янук (цалуючы рукі). Галаву гатоў злажыць за пана!
Сурынта. Скінеш лапці — кунтуш адзенеш! Шляхецтва табе потым дам!
Янук (рукі да неба). Божа мой, якая міласьць, нарэшце, дачакаўся!