Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Віцька (моцна). Гэй, хто там?

Аканом (пасьля паўзы моцна). Гэй, хто там?

Прыбег II казак.

Аканом. Вы што там, сучкіны сыны, з варты саступілі?!. (Казак сьмяецца). Ой, пасьмяюся я табе!..

Віцька. Завяжы яму ты вочы, выведзі на шлях і пусьці на волю!

II казак. Назусім на волю?

Аканом. А як табе здаецца?

Віцька. На дарогу!

II казак. Шкада!.. Дарэмна толькі трэці сук прыгатаваў!

Аканом. Для сябе пакінь!

II казак (замахнуўся). Ну ты, каза рудая!..

Аканом (адскочыў у бок, навёў пістоль). Но, но! Лягчэй!.. Лягчэй!..

Віцька. Ну, марш у дарогу! (Казак завязвае аканому вочы сваім поясам). Здымі з яго боты, дай лапці! (Да аканома). Скажы паном, што іх усіх чакаюць лапці!..

Аканом. А што ім лепшага?.. Скажу!..

Віцька. А праз тры дні сюды назад!

Аканом. Я і раней вярнуся! (Віцька паклікаў да сябе казака, нешта яму шэпча, аканом, адыходзячы, ціха кажа). Даў мне ты на свой чэрап стрэльбу! (Да казака). Ну, вядзі-ж! (Той павёў,