пнуўся раз-другі і вылез!.. Паўзу на бруху, як вужака, у іхны стан. Нарэшце, бачу — вартавы іх сьпіць, п’яны, п’яны, а ночка цёмная… Пры ім вось гэта шабля… Я спрытна яе выцяг… (хацеў быў выцягнуць, рвануў раз, другі, заіржавела), і вартавы, як сноп, упаў…
Сурынта. Забіў?..
Аканом. Адразу!.. Тады паўзу далей і бачу Віцька п’яны, як пень, ляжыць…
Сурынта. Віцька?
Сурынта. Ну і што-ж?
Аканом. Але, ён!..
Аканом. Гэх, думаю сабе, папаўся!.. Толькі хацеў па горлу шахнуць, аж бачу пры баку пістоль пана Сурынты, той самы, што заграбіў ён у вас…
Сурынта. Але! Пістоль мой ён узяў!..
Аканом. Гэх ты, паганец!.. Выцягнуў з-за пояса ў Віцькі я пістоль, і толькі хацеў гакнуць, аж бачу… Не палохайцеся толькі!.. Вісяць на дрэве, пакой ім вечны, пан Гарбарын і Трызна…
Сурынта (са страхам). Павесілі?
Аканом. Галавою ўніз!
Сурынта. Што далей?
Аканом. Укленчыў я перад панамі, за душы іх шапнуў малітву, узьвёў я курок і бах у патыліцу…
Сурынта. Каму?..
Аканом. Віцьку!..
Сурынта. Забіў?..
Аканом. Як зайца-шарака, ані скрануўся!..
Сурынта. І гэта праўда?