аканом, падышоў да дзьвярэй і скрыпнуў імі, Сурынта спалохаўся). Хто тут?
Аканом. Я!
Сурынта. Якраз ты мне патрэбен!.. Сядай… Пішы, што я скажу! (Аканом сеў).
Я, Сурынта Зыгмунд, уладар зямлі ад межаў Рыжамполю да межаў Лесаводы, уладар будовы і статкаў і здабытку, гэтым тастамантам упаважняю па маёй сьмерці (моцна задрыжэў)… так, па маёй сьмерці… быць поўнай гаспадыняю (аканом хітра спыніўся) над усім рухомым і нярухомым маім дабром маю падданую — Касю, Кацярыну. Ніхто ня можа перашкаджаць ёй гаспадарыць так, як яна захоча і ад сёньня вольная яна. Месяца красавіка, дня не памятаю.
Аканом. Красавіка, 10-га дня—1675 году.
Сурынта (устаў, падпісаў паперу). А цяпер я прынясу пячатку! (Выйшаў у бакоўку).
Аканом (азірнуўся). Што ўжо будзе, то будзе! Альбо пан, альбо прапаў такога моманту не ўлаўлю ніколі! Альбо загіну, як сабака, альбо век буду багаты! (Чытае). Гэтым упаважняю свайго аканома такога-та быць поўным гаспадаром над усім. Подпіс а пячатка зараз будзе!..
Увайшоў Сурынта.
Сурынта (паставіў пячатку, аканом злажыў тастамент, пакінуў на стале). А цяпер выйдзі і будзь гатоў… сягоньня ўночы! (Адвярнуўся. Аканом зноў схаваўся).